Стыпендыя Chevening для навучання ў Вялікабрытаніі без узроставых абмежаванняў!

Брытанскі ўрад абвяшчае прыём заявак на атрыманне стыпендыі Chevening, якая лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў.

Стыпендыя дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым вядучым універсітэце Вялікабрытаніі і далучыцца да ўплывовай глабальнай супольнасці стыпендыятаў, якая сёння налічвае больш за 46 000 чалавек.

На 2018-2019 навучальны год стыпендыю атрымаюць каля 1 500 кандыдатаў. Працягласць навучання (і, адпаведна, стыпендыяльнай праграмы) – 1 год.

Абраныя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, акадэмічнымі ды прафесійнымі дасягненнямі і валоданнем ангельскай мовай. Перавага будзе на баку амбіцыйных і мэтанакіраваных прафесіяналаў, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі, а таксама маюць намер рухаць наперад і развіваць краіну.

Патрабаванні:

  • беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заяўкі)
  • абавязковае вяртанне дадому прынамсі на 2 гады пасля заканчэння вучобы па стыпендыі
  • наяўнасць навуковай ступені, адпаведнай патрабаванням для паступлення ў абраную навучальную ўстанову;
  • дзве рэкамендацыі, якія неабходна прадставіць на этапе падачы заяўкі;
  • падцвердзіць свабоднае валоданне ангельскай мовай да 12 ліпеня 2018 года;
  • падаць заяўкі на тры курсы навучання і атрымаць хаця б адно безумоўнае падцверджанне да 12 ліпеня 2018 года;
  • пажадана мець не менш за двухгадовы досвед у абранай галіне (добраахвотная праца і стажыроўкі залічваюцца таксама).
  •  узроставых абмежаванняў няма!


Фінансавыя ўмовы


Стыпендыя пакрывае кошт навучання ў магістратуры, пражыванне і выдаткі на транспарт.

Як падацца?

 

Дадатковую інфармацыю пра крытэры адбору і ўмовы атрымання стыпендыі можна адшукаць на сайце стыпендыяльнай праграмы.

Свежыя думкі і ўражанні пра стыпендыю Chevening можна пачытаць па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info