Стыпендыя 2000€ на аплату жылля для студэнтаў у любой краіне свету

Uniplaces Scholarship – гэта грант на аплату арэнды жылля (2000 еўра) для 10 студэнтаў у 2017-2018 г. у любой краіне свету.

Прыз не выплочваецца наяўнамі, але перадаецца непасрэдна на аплату жылля.
Умовы:

  • Атрымаць стыпендыю могуць студэнты любога ўніверсітэта (вочнага або завочнага аддзялення).
  • Падаваць заяўку могуць студ'нты і студэнткі з любой краіны свету.
  • Кандыдатам неабходна будзе паказаць студэнцкі білет або іншае пацверджанне пра залічэнне ва ўніверсітэт.

Для атрымання стыпендыі неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў  і падзяліцца добрай справай, якую заяўнік (заяўніца) зрабілі іншаму студэнту. Журы прагледзіць усе заяўкі і ацэніць іх на:

  • аўтаэнтычнасць (гісторыя мусіць быць сапраўднай);
  • арыгінальнасць;
  • колькасць студэнтаў, якім была аказана дапамога.

Заяўкі прымаюцца да 16 ліпеня 2017 г., пераможцаў абвесцяць 26 ліпеня 2017 г.
Крыніца: scholarship.uniplaces.com