Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда (Польшча)
Польска-амерыканская Фундацыя Свабоды і Фонд "Адукацыя для дэмакратыі" абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кіргізіі на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2015-2016 навучальны год.
Праграма прызначана маладым лідарам з вышэйшай адукацыяй, якія зацікаўленыя ў развіцці дэмакратыі, эканомікіі грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне і рэгіёне.
Праграма прадугледжвае навучанне на працягу 2-х семестраў у ВНУ Польшчы і 2-4-тыднёвую стажыроўку ў дзяржаўнай ці прыватнай установе.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- эксперты, палітыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання;
- прадпрымальнікі, мэнэджэры;
- лідары НДА, грамадскія і культурныя дзеячы;
- выкладчыкі ВНУ;
- журналісты.
Адукацыйная праграма ўключае наступныя спецыяльнасці:
- эканоміка і мэнэджмэнт,
- адміністрацыя і мэнэджмэнт (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, ахова здароўя, адукацыя),
- дзяржаўнае кіраванне (органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання),
- права,
- грамадскія навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія),
- паліталогія і міжнародныя адносіны,
- палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адсутнасць польскага грамадзянства і віда на жыхарства ў Польшчы;
- вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
- узрост да 35 гадоў (у абаснаваных выпадках - да 40 гадоў);
- досвед прафесійнай дзейнасці (мінімум 2 гады);
- веданне польскай мовы (на ўзроўні B1) ці ангельскай мовы (на ўзроўні A1).
Перавага надаецца кандыдатам, якія раней не навучаліся ў Польшчы, маюць прафесійныя дасягненні.
Стыпендыя складае 1800 PLN у месяц. Для ўдзелу ў праграме неабходна падаць заяўку да 1 сакавіка 2015 года. Дадатковая інфармацыя, а таксама кантакты арганізатараў даступныя па гэтай спасылцы.
Паводле Kirkland.edu.pl.