Стыпендыі замежным студэнтам ад універсітэту Syracuse University, (Нью-Ёрк, ЗША)

Універсітэт Syracuse University прапануе стыпендыі замежным студэнтам і студэнткам. Стыпендыі могуць атрымаць замежнікі, якія маюць асабістыя, акадэмічныя і творчыя дасягненні. Пры налічэнні стыпендыі пад увагу прымаецца інфармацыя, пададзеная студэнтам пры паступленнi на выбраную праграму навучання. Дэдлайн: 1 лютага 2018.

Універсітэт прапануе тры стыпендыі лепшым студэнтам і студэнткам (пад увагу прымаюцца толькі акадэмічныя дасягненні):

  • The Founders 'Scholarship ($ 20,000 у год)
  • Chancellor's Scholarship ($ 15,000 у год)
  • Dean's Scholarship ($ 10,000 у год).

 

Таксама ўніверсітэт падае шэраг стыпендый таленавітым студэнтам і студэнткам:

  • Стыпендыя 1870. Гэта поўная стыпендыя, самая прэстыжная стыпендыя універсітэту. 1870 - год заснавання ўніверсітэту. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія маюць як высокія акадэмічныя, асабістыя так і творчыя дасягненні і прыхільнасць да развіцця грамадства, дэманструюць клопат пра іншых.
  • Стыпендыя Excellence Scholarship ($ 30,000 у год)
  • Стыпендыя Archbold-Day Scholarship ($ 25,000 у год) - дадзеную стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія маюць лідэрскі патэнцыял і жаданне змяніць свет да лепшага.
  • Achievement Scholarship ($ 22,575 у год)
  • Distinguished Art Portfolio Award ($ 10,000 у год)
  • Distinguished Drama Performance Award ($ 10,000 у год)
  • Distinguished Music Performance Award ($ 10,000 у год)
  • Distinguished Architecture Portfolio Award ($ 10,000 у год)

 

Кошт навучання ў універсітэце можна праглядзець тут.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Адну з пералічаных вышэй стыпендый могуць атрымаць замежныя студэнты, якія маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы.
  • Студэнты павінны быць залічаны на адну з праграм навучання (на стацыянар) універсітэту Syracuse University.
  • Студэнтам дазваляецца атрымліваць некалькі стыпендый (адну з вышэй пералічаных і якую-небудзь іншую, пры ўмове што стыпендыя не будзе перавышаць гадавы кошт навучання).

 

Крыніца: admissions.syr.edu