Стыпендыі Варшаўскага ўніверсітэта для навучання ў магістратуры
Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае конкурс на атрыманне 25 стыпендый на двухгадовае паслядыпломнае навучанне ў магістратуры.
Праграма разлічана на кандыдатаў з Усходняй Еўропы, Балканаў – не з ЕС, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Кандыдаты павінны мець навуковыя дасягненні і/або вылучацца арганізацыйнай актыўнасцю і мець перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці. Скрайні тэрмін падачы дакументаў - 15 сакавіка 2016 года.
У праграму навучання ўваходзяць пытанні гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і ўсёй посткамуністычнай прасторы, асаблівая ўвага надаецца гісторыі, нацыянальным і паліталагічным праблемам, разглядаюцца таксама пытанні гісторыі мастацтва, літаратуры, культуры, сацыялогіі, геаграфіі, дэмаграфіі, права, эканомікі і інш. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне адной мовы рэгіёна.
Навучанне вядзецца па 6 накірунках:
1) Усходняя Еўропа,
2) Цэнтральная Еўропа,
3) Балканы,
4) Расія,
5) Каўказ,
6) Цэнтральная Азія.
Стыпендыя прадугледжвае:
Вызваленне замежных студэнтаў ад аплаты за навучанне ў Варшаўскім універсітэце (3000 еўра ў год).
Сацыяльную стыпендую ў памеры 1350 злотых.
Курсы польскай мовы (1 або 2 семестры).
Курсы рэгіянальнай мовы (4 семестры).
Частковую аплату коштаў навуковых паездак на першым курсе навучання.
Каб скарыстацца стыпендыяй, неабходна выканаць умовы, прадугледжаныя рэгламентам стыпендыі, а таксама выканаць выніковую пісьмовую магістарскую дысертацыю на польскай мове.
Графік адбору:
Да 15 сакавіка 2016 года неабходна даслаць камплект дакументаў па адрасе электроннай пошты [email protected].
Да 30 красавіка 2016 года – абвяшчэнне вынікаў І этапу конкурсу.
1 траўня – 15 чэрвеня 2016 года – ІІ (пісьмовы тэст) і ІІІ (суразмова) этапы конкурсу. Адбор будзе праводзіцца на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Польшча або, у выключных выпадках, у Польшчы.
1 ліпеня 2016 года – абвяшчэнне спісу выбраных стыпендыятаў.
Кандыдаты, якія недастаткова добра валодаюць польскай мовай, будуць залічаны ўмоўна (на падставе вельмі добрых прадметных вынікаў) і будуць абавязаны самастойна вывучаць польскую мову. У сярэдзіне лістапада яны павінны будуць здаць дадатковы экзамен па польскай мове.
Навучанне:
Заняткі пачнуцца 5 верасня 2016 года з падрыхтоўчага курса.
Стыпендыяты будуць карыстацца перапынкамі, канікуламі, як польскія студэнты.
Стыпендыят, які выканае ўсе патрабаванні праграмы, паспяхова скончыць усе семестры, а таксама напіша і абароніць выніковую работу, атрымае дыплом аб паслядыпломным навучанні ў магістратуры Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Дыплом з'яўляецца паўнавартасным дакументам аб заканчэнні ВНУ у Польшчы, які прызнаецца ў краінах Еўразвязу.