Стыпендыі ва Ўніверсітэце Мальмё (Швецыя)

У межах праекта "Erasmus Mundus EMBER", які фінансуецца Еўкамісіяй і мае мэтай інтэграцыю суседніх усходніх рэгіёнаў праз супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, прапануюцца стыпендыі ва Ўніверсітэце Мальмё (Швецыя).

Універсітэт Мальмё запрашае зацікаўленых кандыдатаў з краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана) і прапануе стыпендыі ў магістратуры, дактарантуры (Sandwich PhDs), постдактарантуры, а таксама стыпендыі для выкладчыкаў.

Прапанова ўключае: плату за навучанне, штомесячную стыпендыю, выдаткі на падарожжа і страхоўку.

Дэдлайн - 11 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Edu-Active.com.