Стыпендыі ўрада Турцыі для даследчыкаў
аўт, 2016-07-12 17:17
Турэцкі ўрад прапануе стыпендыяльную праграму для даследчыкаў, яе мэта - заахвоціць замежных навукоўцаў і акадэмікаў да працы ў Турцыі з мясцовымі даследчыкамі.
Максімальны тэрмін праграмы - 1 год.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост да 45 год;
- быць кандыдатам навук або доктарам навук;
- даследчыцкая праца ў галіне грамадскіх, гуманітарных навук;
- ліст-запрашэнне з турэцкага ўніверсітэта.
Памер штомесячнай стыпендыі - каля 1 тыс. даляраў ЗША. Стыпендыя не ўключае выдаткі на пражыванне, страхоўку і г.д. Асобныя кандыдаты могуць атрымаць падтрымку.
Анлайн-заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года. Падрабязная інфармацыя - тут (на турэцкай мове) або па спасылцы (на ангельскай).
Паводле MladiInfo.eu.