Стыпендыі ўрада Турцыі
Урад Турцыі прапануе стыпендыі "Türkiye" для замежных грамадзян. Стыпендыяльная праграма скіравана на паляпшэнне ўзаемаразумення паміж краінамі і развіццё сусветных ведаў.
Памер стыпендыі складае 600 турэцкі ліраў для студэнтаў, 850 для магістрантаў і 1,2 тыс. для дактарантаў.
Праграма фінансуе навучанне згодна з выбарам стыпендыята, авіяквіткі, пражыванне, медыцынскую страхоўку і курс турэцкай мовы.
Большаць навучальных праграм ва ўніверсітэтах Турцыі выкладаюцца на турэцкай мове, аднак некаторыя факультэты і ВНУ прапануюць праграмы.на французскай і ангельскай мовах (для навучання патрэбны сертыфікаты-пацверджанні аб валоданні гэтымі мовамі). Абраць праграму навучання можна тут. З патрабаваннямі да кандыдатаў можна азнаёміцца на гэтай старонцы.
Кандыдаты мусяць падаць заяўку да 31 сакавіка 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтым сайце.
Паводле Edu-Active.com.