Стыпендыі ўрада Швейцарыі для беларусаў (2017-2018)
пан, 2016-08-22 13:15
З 1-га верасня па 5-га снежня 2016 года прымаюцца заяўкі на стыпендыі ўрада Швейцарыі (Swiss Government Excellence Scholarships) на 2017-2018 акадэмічны год.
Швейцарскі ўрад выдаткоўвае стыпендыі для даследчыкаў, дактарантаў, а таксама постдоктарскія стыпендыі.
Стыпендыяльная праграма ўключае штомесячныя выплаты, страхоўку, выдаткі на пражыванне, вызваляе ад платы за навучанне, пакрыццё авіяпералётаў, інш. Падрабязная інфармацыя тут.
Паводле Edu-Active.com.