Стыпендыі ўрада Ізраіля для замежных студэнтаў

Урад Ізраіля прапануе стыпендыі замежным студэнтам.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на даследаванні, вучобу на працягу аднаго навучальнага года (штомесячная стыпендыя, тэрмін - 8 месяцаў) або на летнія моўныя курсы (Ulpan).

Падаць заяўкі на стыпендыю могуць грамадзяне наступных краін: Аргентына, Аўстрыя, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Грузія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Канада (Квэбэк), Карэя, Кітай, Калумбія, Кіпр, Латвія, Літва, Македонія, Мексіка, Партугалія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія.

Таксама спецыяльныя ўмовы ёсць для студэнтаў з: Бельгіі, Даніі, Нідэрландаў, Германіі, Індыі, Злучанага Каралеўства, Фінляндыі, Францыі, Люксембурга, Японіі, Нарвегіі, Швейцары і Расіі.

 

Вітаюцца студэнты са ступенню бакалаўра і выдатнай паспяховасцю. Патрабаванні да кандыдатаў: узрост да 35 год, пацверджанне валодання ангельскай або іўрытам. Стыпендыя выдаткоўваецца толькі пасля паступлення студэнта ў вышэйшую навучальную ўстанову Ізраіля. Поўная стыпендыяльная праграма ўключае пакрыццё выдаткаў на навучанне, медыцынскую страхоўку і штомесячныя выплаты (8 месяцаў).

 

Частковая стыпендыя ўключае: аплату часткі навучання, штомесячныя выплаты (8 месяцаў), медыцынскую страхоўку. Пры гэтым выдаткі на пражыванне, вандроўку і мясцовы транспарт студэнт аплочвае самастойна. Частковая стыпендыя выдаткоўваецца толькі для навучання ва ўніверсітэтах і праграмах, якія ўхвалены Радай па вышэйшая адукацыі Ізраіля.

Стыпендыі на моўныя курсы выдаткоўваюцца толькі на навучанне ва ўстановах, абраных МЗС Ізраіля.

Формы заяўкі на стыпендыі можна спампаваць тут.

 

Неабходныя дакументы:

- ліст з падрабязным апісаннем сферы, у якой студэнт мае намер атрымаць веды ў вышэйшай навучальнай устаневе Ізраіля (пазначыць універсітэт);

- CV;

- копіі лістоў з перапіскі з універсітэтам (з кіраўніком - для постдактарантуры ці даследаванняў), для моўных курсаў копіі не патрабуюцца;

- копія дыплома (з адзнакамі), транскрыпт, засведчаны ў натарыуса;

- 2 лісты-рэкамендацыі (лектараў, выкладчыкаў, прафесараў);

- 3 фатаграфіі;

- медыцынскі сертыфікат.

 

Усе дакументы неабходна прадставіць на ангельскай мове ў 3-х экзэмплярах у амбасаду Ізраіля ў краіне заяўніка. Вэб-старонка Амбасады Ізраіля ў Беларусі.

Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле Edu-Active.com.