Стыпендыі ўрада Ізраіля
чцв, 2015-09-03 13:57
Урад Iзраiля прапануе некалькі стыпендыяльных праграм для замежных студэнтаў: кароткатэрміновыя цягнуцца 3-4 тыдні, доўгатэрміновыя – да 8 месяцаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты любых накірункаў. Патрабаваннi да кандыдатаў - скончаная ступень бакалаўра, выдатныя акадэмiчныя поспехi, добрае валоданне ангельскай альбо габрэйскай мовай і яго падцверджанне, магчымасць выконваць правілы мясцовага iзраiльскага ўнiверсiтэта.
Урад Ізраіля прапануе навучанне па наступных праграмах: магістратура, дактарантура, постдоктарская, праграма для даследчыкаў, інтэрнацыянальная і замежная, адмысловая.
Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Дэдлайн - 30 лістапада 2015 года.