Стыпендыі Ўрада Ізраіля
сер, 2014-09-17 15:05
Урад Ізраіля прапаноўвае шэраг стыпендый для замежнікаў, якія жадаюць удзельнічаць у праграмах абмена ці ў правядзенні даследванняў у Ізраілі.
Патрабаванні да кандыдатаў: 1) наяўнасць ступені бакалаўра, выдатныя акадэмічныя дасягненні; 2) узрост – да 35 гадоў; 3) валоданне ангельскай мовай ці іўрытам.
Стыпендыя выдзяляецца пасля таго, як аплікант будзе прыняты ў навучальную ўстанову Ізраіля. Даступныя частковыя стыпендыі, а таксама штомесячныя выплаты, якія пакрываюць выдаткі на навучанне. Транспартныя выдаткі стыпендыяты пакрываюць самастойна.
Патрабаванні да заяўкі, а таксама дэтальнае апісанне праграмы можна знайсці на сайце. Апошні дзень падачы заявак - 30 лістапада 2014 года.
Паводле adukacyja.info