Стыпендыі Урада Чэшскай Рэспублікі на 2016-2017 гг.
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе пра вылучэнне наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2016-2017 навучальным годзе:
- 4 стыпендыі для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў/аспірантаў на чэшскай мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і ўключае год наведвання курсаў па вывучэнні чэшскай мовы з наступнай здачай уступных экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову па наступных спецыяльнасцях: грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі, сельская гаспадарка. Кандыдаты выбіраюць дзяржаўную ВНУ і вучэбную праграму ў рамках дадзеных спецыяльнасцей самастойна;
- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове па наступных спецыяльнасцях: эканоміка, сельская гаспадарка, інфарматыка, навакольнае асяроддзе, энергетыка. Пералік вучэбных праграм і ВНУ можна знайсці ў Распараджэнні аб прадастаўленні стыпендый на 2016-2017 год
На момант пачатку навучання ў Чэшскай Рэспубліцы (1 верасня 2016 года) прэтэндэнт павінен дасягнуць узросту 18 гадоў.
Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца з 20 ліпеня да 30 верасня 2015 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf. У выпадку ўзнікнення пытанняў тэхнічнага характару можна звяртацца па адрасе: [email protected].
З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на старонцы:
http://www.msmt.cz/eu-and-international-affairs/government-scholarships-developing-countries (на ангельскай мове);
Крыніца: Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.