Стыпендыі Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага для гісторыкаў (Каўнас)
пан, 2016-08-01 13:24
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва) прапануе стыпендыі гісторыкам на PhD-даследаванні. Тэрмін навучання - 4 гады. Стыпендыя складае 400 еўра (380 еўра - у першы год навучання). Вітаецца даследаванне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Доктарская праца мусіць быць напісана па-ангельску. Вітаецца магчымасць пражывання ў Каўнасе падчас навучання.
Кандыдаты мусяць прадставіць: CV, тэму даследавання.
Дэдлайн - 5 жніўня 2016 года. Падрабязней - на гэтай старонцы.
Паводле Adukacyja.info.