Стыпендыі Ўніверсітэта Осла (Нарвегія)

Універсітэт Осла (Нарвегія) прапануе 2 стыпендыі для аспірантаў у галіне гісторыі мастацтва, дызайну і архітэктуры.

Стыпендыі прызначаны для праектаў па наступных тэмах:

- медыятэхналогіі у мастацтве XX-XXI стагоддзяў,

- медыятэхналогіі ў гісторыі мастацтва.

Памер стыпендыі - 430 - 475 тыс. нарвежскіх крон.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістарская ступень у адпаведнай вобласці,
- асабістая матывацыя і зацікаўленасць.

Асаблівая увага звяртаецца на:
- кваліфікацыю прэтэндэнта,
- навуковыя і інавацыйныя каштоўнасці,
- адпаведнасць праекту сферы даследванняў,
- здольнасці да працы ў камандзе.

Каб падаць заяўку, кандыдаты мусяць запоўніць электронную анкету і дадаць:

  • спіс навуковых публікацый,
  • CV,
  • дэталёвае апісанне праекту (максімум 5 старонак).

Дэдлайн - 1 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.