Стыпендыі Ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі (Канада)
Універсітэт Брытанскай Калумбіі (Канада) прапануе стыпендыі за акадэмічныя дасягненні. Стыпендыя прызначана для замежных студэнтаў, залічаных на першы курс Універсітэт Брытанскай Калумбіі - першы год праграмы бакалаўрыята.
Установа прапануе 2 віды стыпендый:
- аднаразовая - ад 2 500 да 10 000 канадскіх даляраў (студэнтам, якія мелі акадэмічныя дасягненні ў сярэдняй школе);
- шматразовая - да 10 000 канадскіх даляраў у год (разлічана на 4 гады навучання).
Патрабаванні да кандыдатаў на шматразовую стыпендыю: паступіць ва Ўніверсітэт Брытанскай Калумбіі адразу пасля сярэдняй школы, мець студэнцкую візу (змена грамадзянства ўплывае на права атрымліваць стыпендыю); мець выдатную паспяховасць, праяўляць пазакласную ці грамадскую актыўнасць. Кандыдаты, якія паступілі ва Ўніверсітэт Брытанскай Калумбіі пасля коледжа ці ўніверсітэта, могуць падаць заяўку на аднаразовую стыпендыю.
Дэдлайн - 15 студзеня 2017 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле CanadaOpen.org.