Стыпендыі ў Славакіі для замежных выкладчыкаў і студэнтаў
У межах Нацыянальнай стыпендыяльнай праграмы Славакіі аказваецца фінансавая падтрымка замежным студэнтам і выкладчыкам універсітэтаў, якія прыязжаюць у Славакію для ўдзелу ў кароткатэрміновых акадэмічных праектах. Стыпендыяльная праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славакіі.
Заяўкі на стыпендыі на наступны навучальны год прымаюцца да 14:00 (па мінскім часе) 30 красавіка 2015 года.
Месячная стыпендыя складае:
- 350 еўра для студэнтаў універсітэтаў,
- 580 еўра для аспірантаў,
- 580 еўра для выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў і даследчыкаў з досведам працы мінімум 4 гады,
- 850 еўра для выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў, творцаў з доктарскай ступенню (ці яго эквівалентам) і даследчыкаў з досведам працы мінімум 10 гадоў,
- 1000 еўра для выкладчыкаў з доктарскай ступенню, універсітэцкіх выкладчыкаў і даследчыкаў з досведам працы больш за 10 гадоў.
Неабходныя дакументы:
- CV,
- матывацыйны ліст,
- падрабязная праграма даследавання,
- пацверджанне, што заяўнік з’яўляецца студэнтам (выкладчыкам),
- запрашальны ліст з навучальнай установы Славакіі.
Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) знаходзіцца тут.
Паводле Adukacyja.info.