Стыпендыі ў Каралеўскім інстытуце міжнародных зносін (Злучанае Каралеўства)

Каралеўскі інстытут міжнародных зносін Chatham House у супрацоўніцтве з Фондам імя Роберта Боша ладзяць навучанне для кандыдатаў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі. Стыпендыі прызначаны для спецыялістаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана,  Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны для ўдасканалення ведаў аб пост-савецкай палітыцы і развіцця даследчых навыкаў.

 Падчас навучання стыпендыяты будуць займацца даследчай дзейнасцю ў Chatham House, а таксама змогуць наладзіць новыя сувязі ў акадэмічных і палітычных колах Брытаніі, Германіі і Еўразвязу. Стыпендыя разлічана на будучых лідараў, даследчыкаў, грамадзскіх дзеячаў і будзе доўжыцца 9 месяцаў. Цягам гэтага часу кандыдаты будуць працаваць разам з камандамі Расійскай і Еўразіскай Праграмы. Навучэнцы здзейсняць уласны даследчы праект у галіне палітыкі, эканомікі ці развіцця грамадстваў пост-савецкай прасторы. Час навучання пройдзе ў рэгіёне даследавання і ў навуковым цэнтры ў Берліне (Германія). Стыпендыя ёсць часткай новай Акадэміі лідарства ў міжнародных зносінах інстытута Chatham House.

 Тэмы даследчых прац:

 Унутраная палітыка:

  • Перспектывы эканамічнага росту, мадэрнізацыя, дэмакратызацыя ў краінах Усходняга партнёрства і/ці Расіі.
  • Рэгіянальныя эліты і сеціва ўлады.
  • Сацыяльныя змены, міжэтнічныя зносіны і недзяржаўныя суб'екты.

 Міжнародныя адносіны:

  • Будучыня зносін НАТА і Еўразвязу з краінамі Ўсходняга партнёрства і/ці Расіяй.
  • Бяспека і вырашэнне канфліктаў.
  • Перспектывы ўнутрырэгіянальнага супрацоўніцтва.
  • Расія і агульнае суседства з Еўропай.

 Кандыдаты мусяць: мець грамадзянства Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны ці Расіі; валодаць досведам працы ў галіне міжнародных адносін, сацыяльных навук і эканомікі; мець вопыт даследванняў ў сферы палітыкі, эканомікі і/ці соцыюма Расіі, Усходняй Еўропы і/ці Паўднёвага Каўказу альбо палітыкі Еўразвязу ў гэтым рэгіёне; дакладна вызначыць вобласць даследвання ці палітычнага інтарэсу; выдатна валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.

 Дэдлайн - 28 верасня 2014 года. Дзве стажыроўкі пройдуць з лютага па кастрычнік 2015 года, яшчэ адна стажыроўка адбудзецца з верасня 2015 па травень 2016 года. Дадатковая інфармацыя пра стыпендыю даступна па спасылцы. Форму заяўкі можна спампаваць тут. Кантактная інфармацыя - у флаеры аб навучанні. Дакументы, а таксама дадатковыя пытанні неабходна дасылаць на e-mail: [email protected]

Паводле chathamhouse.org