Стыпендыі ў Гарвардзе па ахове навакольнага асяроддзя

Цэнтр навакольнага асяроддзя Гарвардскага ўніверсітэта запрашае да супрацы над праектамі па экалагічнай праблематыцы. Праграма разлічана на 2 гады, на працягу якіх стыпендыят зможа супрацоўнічаць з любой школай ці дэпартаментам Гарвардскага ўніверсітэта.

Патрабаванне да кандыдатаў - ступень PhD, атрыманая пасля траўня 2011 года (стыпендыяты павінны абараніць дысертацыю да верасня 2015 года). У абаснаваных выпадках вітаюцца таксама кандыдаты без ступені PhD. Памер стыпендыі складае 60 тыс. даляраў ЗША на год, праграма пакрывае некаторыя транспартныя выдаткі і аплату медыцынскай страхоўкі.

Заяўкі прымаюцца да 14 студзеня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

Паводле Adukacyja.info.