Стыпендыі ў аспірантуры Ўніверсітэта Кальяры для беларускіх выпускнікоў

Універсітэт Кальяры (Італія) прапануе 3-гадовыя стыпендыі на навучанне ў аспірантуры для беларускіх выпускнікоў.

У конкурсе на атрыманне стыпендыі могуць таксама ўдзельнічаць беларускія студэнты, якія заканчваюць вышэйшыя навучальныя ўстановы да 31 кастрычніка 2016 года.

Універсітэт Кальяры выдаткоўвае 15 трохгадовых грантаў па 13 638 еўра кожны для навучання па разнастайных спецыяльнасцях. Кандыдаты мусяць прайсці вусны іспыт на італьянскай або ангельскай мове праз Skype.

Дэдлайн - 26 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Naviny.by.