Стыпендыі Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта для беларусаў

Талінскі тэхналагічны ўніверсітэт сумесна з МЗС Эстоніі прапануе "Стыпендыі па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця" для студэнтаў з Беларусі. 

Мэта адукацыйнай праграмы - развіццё лічбавых тэхналогій кіравання і пашырэнне ведаў у гэтай галіне.

Стыпендыі прызначаны для студэнтаў, якія валодаюць ангельскай мовай і навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: права, эканоміка, дзяржкіраванне, IT і г.д.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст да 1 траўня 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Egov.ee.