Стыпендыі студэнтам бакалаўрыяту ўніверсітэту Indiana University (ЗША)
аўт, 2017-09-05 16:25
Indiana University прапануе некалькі стыпендый студэнтам бакалаўрыяту. Усе студэнты, якія паступаюць на адну з праграм бакалаўрыяту, аўтаматычна становяцца прэтэндэнтамі на адну з стыпендый. Студэнт можа атрымаць толькі 1 стыпендыю, стыпендыя выплачваецца на працягу 4-х гадоў навучання:
- Outstanding Scholar Award - 15 000 $ у год. (GPA - 3.75 па 4-х бальнай шкале, SAT - 670 па матэматыцы або 1310 чытанне, пісьмо і матэматыка або ACT - 28).
- Dean's Recognition Scholarship - за 11 000 $ у год (GPA - 3.5 па 4-х бальнай шкале, SAT - 620 па матэматыцы або 1270 чытанне, пісьмо і матэматыка або ACT - 26).
- Valedictorian and Salutatorian Scholarships - 10 000 $ у год (студэнт павінен быць лепшым або адным з лепшых вучняў класа, у класе павінна быць не менш за 25 вучняў).
- International Ambassador Award - 7 000 $ у год. (GPA - 3.0 па 4-х бальнай шкале, TOEFL iBT - 80, або IELTS - 6.5).
- IUPUI Housing Stipend ($ 2,500) можа выплачвацца разам з стыпендыямі, апісанымі вышэй.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- заяўку на стыпендыю неабходна падаць да 1 лістапада 2017 (навучанне пачынаецца з восеньскага семестра);
- неабходна мець выдатныя паказчыкі тэстаў SAT або ACT;
- стыпендыю могуць атрымаць толькі студэнты вочнай формы навучання (можна паступаць як на восеньскі так і на вясновы семестр);
- кандыдатам неабходна выдатна валодаць ангельскай мовай.
Крыніца: international.iupui.edu