Стыпендыі Portenier Human Rights Bursary для трэнінгу па бяспецы для журналістаў
чцв, 2016-05-19 15:42
Незалежныя журналісты і аўтары дакументальных фільмаў, чыя творчасць скіравана на асвятленне парушэнняў правоў чалавека, могуць падаць заяўкі на атрыманне стыпендыі Portenier Human Rights Bursary. Вітаюцца кандыдаты з любой краіны свету.
Стыпендыя фінансуецца кінематаграфісткай Жызэль Портэнье.
Суіскальнікамі стыпендый могуць быць дасведчаныя фрылансеры і пачаткоўцы.
Стыпендыят атрымае фінансаванне ў памеры 3 тыс. канадскіх даляраў для ўдзелу ў адмысловым трэнінгу па бяспецы.
Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязней - па спасылцы.
Паводле IJnet.org.