Стыпендыі польскага ўрада для маладых навукоўцаў

Польскі ўрад у межах праграмы для маладых навукоўцаў прапануе 70 стыпендый  на 2017-2018 акадэмічны год для прадстаўнікоў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Азербайджана, Арменіі ды Грузіі .

Памер стыпендыі на месяц складае 1350 PLN (прыблізна 300 еўра). Скрайіні тэрмін падачы дакументаў  -– 1 сакавіка 2017.  Да ўдзелу запрашаюцца: маладыя лектары, кандыдаты навук альбо выпускнікі ўніверсітэтаў, якія жадаюць працягнуць сваю навуковую дзейнасць. Атрымальнікам і атрымальніцам стыпендый будуць таксама прызначаны ментары з ліку спецыялістаў па абраным імі прадмеце вывучэння, якое яны змогуць працягнуць па вяртанні дадому.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам і кандыдаткам з высокай акадэмічнай паспяховасцю, арганізатарскімі здольнасцямі, чые дасягненні дазваляюць ім перайсці да паглыбленнага вывучэння іх тэм. 

Стыпендыі выдаткоўваюцца на рэалізацыю навуковай практыкі на працягу аднаго года дадатковага навучання.

Агульная працягласць навучання ўлучна з падрыхтоўчымі курсамі польскай мовы складае 10 месяцаў. Існуе магчымасць падаўжэння знаходжання ў Польшчы да ліпеня 2018 г., калі праграмны каардынатар па ўзгадненні з Вашым ментарам пададуць на падаўжэнне тэрміну, і толькі ў выпадку добрай акадэмічнай паспяховасці стыпендыянта.

Кандыдаты, якія маюць дастаковы ўзровень валодання польскай мовай пачнуць займацца ў праграме з 1 верасня 2017 г.

Па падатковую інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка па гэтым алрасе электроннай пошты. stypendia.studium@uw.edu.pl.
Крыніца: edu-active.com