Стыпендыі па магістарскіх праграмах Універсітэта Ўтрэхта (Нідэрланды)

Замежныя студэнты могуць атрымаць ступень магістра ва Ўніверсітэце Ўльрэхта (Нідэрланды).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- атрымаць сярэднюю адукацыю альбо скончыць бакалаўрыят па-за межамі Нідэрландаў,

- быць адным з лепшых студэнтаў сваёй групы,

- не з'яўляцца грамадзянінам краіны Еўрапейскага звязу,

- падаць заяўку на адну з магістарскіх праграм, якая стартуе 1-га верасня 2016 года (наяўнасць праграмы папярэдне неабходна праверыць тут.

Крытэры, паводле якіх кандыдат атрымае стыпендыю:
выдатныя акадэмічныя поспехі;
прыналежнасць да 10% лепшых вучняў класу па выніках тэстаў, эсэ, іспытаў і рэкамендацыйных лістаоў;
якасць і рэлевантнасць матывацыйнага ліста для абранай праграмы магістратуры (акадэмічны змест, міжкультурныя і камунікацыйныя здольнасці, асабістая матываванасць);
якасць заяўкі на праграму магістратуры (цэласнасць, акуратнасць, лагічнасць).

Крытэры прызначэння стыпендыі:

  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • прыналежнасць да 10% лепшых вучняў класу па выніках тэстаў, эсэ, іспытаў і рэкамендацыйных лістоў;
  • якасць і рэлевантнасць матывацыйнага ліста для абранай праграмы магістратуры (акадэмічны змест, міжкультурныя і камунікацыйныя здольнасці, асабістая матываванасць);
  • якасць заяўкі на праграму магістратуры (цэласнасць, акуратнасць, лагічнасць).

Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае аплату навучання альбо аплату навучання і дадатковую суму ў 11 тыс. еўра на пражыванне.
Паколькі грант можа пакрываць толькі навучанне, могуць спатрэбіцца дадатковыя сродкі для жыцця ў Нідэрландах. Студэнты, якім неабходны від на жыхарства, павінны пацвердзіць здольнасць прафінансаваць пражыванне ў краіне Іміграцыйнаму Офісу IND.

Прыём заявак стартуе 15-га лістапада 2015 года. Дэдлайн - 1 лютага 2016 года.

Стыпендыі пакрываюць увесь тэрмін навучання, які складае 1-2 гады. Аднаўленне стыпендыі на наступны год адбываецца толькі пры ўмове паспяховага навучання на праграме.

Студэнты, чыя праграма пачынаецца ў лютым, не могуць атрымаць дадзеную фінансавую падтрымку.

Больш інфармацыі - тут.

 

Крыніца: Adukacyja.info.