Стыпендыі Оксфардскага ўніверсітэта для журналістаў
Інстытут Reuters па вывучэнні журналістыкі пры Оксфардскім універсітэце прапануе стыпендыі тэрмінам у тры, шэсць і дзевяць месяцаў. Праграма дае магчымасць журналістам з усяго свету крытычна асэнсаваць сваю прафесію, працуючы над даследваннем абранай тэмы пад кіраўніцтвам навукоўца, які спецыялізуецца ў гэтай галіне, а таксама выкарыстоўваць адукацыйныя магчымасці Оксфардскага ўніверсітэта.
Стыпендыяты напішуць навуковы артыкул памерам каля 10 тыс. словаў для публікацыі. Перавага будзе аддавацца праектам у галіне бізнэс-журналістыкі, эвалюцыі журналісцкай практыкі і сувязі паміж журналістыкай і справаздачнасцю.
Кандыдаты, якія маюць досвед працы ў журналістыцы (ня менш 5 гадоў) і выдатна валодаюць ангельскай мовай, мусяць прадставіць рэзюмэ, асабістую заяву, праектную прапанову, рэкамендацыю, узоры працы. Заяўкі прымаюцца да 30 студзеня 2015 года. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.