Стыпендыі на вучобу ў Брно (Чэхія)

Стыпендыі прапануюцца для навучання на англамоўных магістарскіх праграмах у пяці чэшскіх універсітэтах на перыяд люты 2019 – 2021 у Брно, Чэхія. Да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый запрашаюцца студэнты і студэнткі з Беларусі, узрост якіх менш за 30 гадоў. Студэнтам і студэнткам прапануецца аплаціць палову кошту праграмы, а гэта да 1500 еўра. Дэдлайн – 30 лістапада 2018 года.

Навучанне на ўсіх праграмах пачынаецца ў лютым 2019 года.  З пытаннямі наконт прызнання дыпломаў, візы і да т.п. можна звяртацца [email protected].

Універсітэты, якія ўдзельнічаюць у стыпендыяльнай праграме:

Brno University of Technology, Faculty of Information Technology
Computer Graphics and Multimedia

Brno University of Technology, Faculty of Mechanical Engineering
Engineering Mechanics and Biomechanics

Brno University of Technology – Faculty of Electrical Engineering and Communication
Biomedical and Ecological Engineering

Masaryk University, Faculty of Informatics
Service Science, Management, and Engineering

Embedded Systems

Information Technology Security

Mendel University in Brno, Faculty of Business and Economics
Economic Informatics

Крыніца: jcmm.cz