Стыпендыі на навучанне на кароткіх курсах у European School of Economics (Лондан і Мадрыд)

Бізнес-школа European School of Economics (Лондан і Мадрыд), прапануе частковыя стыпендыі на аплату кошту навучання на курсах. European School of Economics ў Лондане прапануе 50 стыпендый, якія аплачваюць 60% кошту навучання на кароткіх курсах. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты ўсіх нацыянальнасцяў.

European School of Economics ў Мадрыдзе прапануе 50 стыпендый, якія аплачваюць 70% кошту навучання на курсах кіравання гасцінічным бізнесам, спартыўны менеджмент, менеджмент музычнай індустрыі, арганізацыя мерапрыемстваў. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты ўсіх нацыянальнасцяў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • сярэдняя адукацыя або дыплом бакалаўра;
  • выдатныя веды ангельскай мовы.

 

Для атрымання стыпендыі студэнты павінны падаць заяўку на залічэнне на курсы і адправіць неабходныя дакументы:

  • рэзюмэ
  • матывацыйны ліст на мове абранага курсу
  • вынікі тэсту на веданне англійскай мовы
  • заяўка
  • дыплом
  • копія пашпарта
  • 3 фатаграфіі пашпартнага памеру.

 

Дэдлайн: 31 ліпеня - навучанне на курсах пачынаецца з верасня

Дэдлайн: 30 верасня - навучанне на курсах пачынаецца са студзеня.

Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: http://www.europeanschoolofeconomics.com/