Стыпендыі МЗС Эстоніі ў Талінскім тэхнічным універсітэце
Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Талінскім тэхнічным універсітэце для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 2 гады, памер штомесячнай стыпендыі складае 400 еўра (стыпендыя выплочваецца на працягу навучальнага года - з 1 верасня па 30 чэрвеня).
Стыпендыі прапануюцца для навучання па наступных праграмах:
- права,
- інжынерыя навакольнага асяроддзя і менеджмэнт,
- прамысловая інжынерыя і менеджмэнт,
- тэхналогія кіравання,
- міжнароднае бізнес-адміністраванне,
- міжнародныя адносіны і еўрапейска-азіяцкія даследаванні,
- праца і арганізацыйная псіхалогія.
Колькасць стыпендый абмежаваная.
Каб падаць заяўку суіскальніка, калі ласка, дашліце сваё матывацыйнае эсэ на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Ministry of Foreign Affairs scholarship - назва праграмы").
У матывацыйным эсэ неабходна пазначыць:
1. назву навучальнай праграмы Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта;
2. прычыны, па якіх Вы абралі Эстонію ў якасці краіны для атрымання адукацыі;
3. падставы выбару навучальнай праграмы;
4. Вашыя планы пасля выпуску й атрымання дыплому.
Патрабавані да файла матывацыйнага эсэ:
- шрыфт Times New Roman, памер сімвалаў 12,
- міжстрокавы інтэрвал 1,5,
- аб'ём максімум 1,5 старонкі,
- назва файла "ІМЯ. ПРОЗВІШЧА".
Апошні дзень падачы заяўкі - 1 траўня 2016 года. Стыпендыяты будуць абвешчаны ў чэрвені 2016 года і атрымаюць паведамленні праз электронную пошту. Падрабязнасці - тут.
Паводле TTU.ee.