Стыпендыі Міжароднага навуковага цэнтра імя Вудра Вільсана (ЗША)

Міжародны навуковы цэнтр імя Вудра Вільсана (Злучаныя Штаты) прапануе стыпендыі для журналістаў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў, якія асвятляюць пытанні дзяржаўнай палітыкі. Стыпендыяльная праграма праходзіць у Вашынгтоне (ЗША). Тэрмін праграмы - 9 месяцаў.

Стыпендыяты будуць ажыццяўляць даследаванні, пісаць працы ў галіне сваіх інтарэсаў, камунікаваць з людзьмі, што вызначаюць палітыку, а таксама супрацоўнікамі навуковага цэнтра ды іншымі ўдзльнікамі праграмы.

Установа прымае заяўкі незалежных кандыдатаў, якія прапануюць праекты, што кранаюць ключавыя праблемы і пытанні, што стаяць перад Злучанымі Штатамі і светам.

Абраныя ўдзельнікі атрымаюць стыпендыю, 75-адсоткавую кампенсацыю медыцынскага страхавання, пакрыццё транспартных выдаткаў.

Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.

 

Паводле IJnet.org.