Стыпендыі Міністэрства адукацыі і навукі Літвы (2016-2017)
Міністэрства адукацыі і навукі Літвы прапануе стыпендыі на 2016-2017 навучальны год, прызначаныя на:
- кароткатэрміновыя навучальныя візіты,
- ажыццяўленне даследаванняў,
- вывучэнне літоўскай мовы і культуры.
Тэрміны стыпендый вагаюцца ад 1 да 10 месяцаў.
Суіскальнікамі могуць быць выкладчыкі ўніверсітэтаў, даследчыкі, студэнты (пажадана 3-4 курс).
Кандыдаты мусяць пацвердзіць валоданне ангельскай мовай (наяўнасць сертыфіката), атрымаць дазвол літоўскай установы адукацыі.
Стыпендыяты самастойна пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Міністэрства адукацыі і навукі Літвы выдаткоўвае стыпендыі выключна на вучобу. З памерам стыпендый можна азнаёміцца тут.
Кандыдаты мусяць даслаць дакументы ў 2-х экзэмплярах:
- арыгінал - у Фундацыю студэнцкіх абменаў і падтрымкі студэнтаў (е-мэйл: [email protected], адрас: Education Exchanges Support Foundation, Rožių al. 2 Vilnius, LT-03106, LITHUANIA; тэл.: +370 5 249 81 89, факс: +370 5 249 71 37),
- копію - у Міністэрства адукацыі Беларусі спадару Герману Артамонаву (е-мэйл: [email protected], адрас: 220050, Мінск, вул. Савецкая, 9-320, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва; тэл.: (017) 200 71 21, (044) 567 87 08, факс: (017) 222 66 98.
Дэдлайн падачы заяўкі - 1 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы (pdf).
Паводле Adukacyja.info.