Стыпендыі Калумбійскага ўніверсітэта для бізнес-журналістаў
Вышэйшая школа журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты) запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Knight-Bagehot" журналістаў з усяго свету, якія пішуць пра бізнэс і эканоміку і маюць мінімум 4 гады прафесійнага досведу. Мэта стыпендыяльнай праграмы - спрыянне больш глыбокаму разуменню тэмаў бізнесу, эканомікі і фінансаў.
Стыпендыяты будуць навучацца на факультэтах журналістыкі, бізнэсу, права і міжнародных адносін Калумбійскага ўніверсітэта, сустрэнуцца з кіраўнікамі разнастайных карпарацый, эканамістамі і навукоўцамі, наведаюць медыякампаніі і фінансавыя ўстановы Нью-Ёрка.
У 2016-2017 навучальным годзе кожны стыпендыят атрымае 55 тыс. даляраў ЗША. Штогод у праграме ўдзельнічае 10 стыпендыятаў, якія атрымліваюць магчымасць бясплатнага навучання і пражывання.
Удзельнікі могуць выбраць пражыванне на тэрыторыі ўніверсітэта альбо пражыванне з кампенсацыяй выдаткаў.
Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю і падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.