Стыпендыі Каледжа Новай Еўропы (Бухарэст)
Інстытут перспектыўных даследаванняў Каледжа Новай Еўропы ў Бухарэсце (Румынія) прапануе стыпендыі на 2016-2017 навучальны год. Запрашаюцца даследчыкі і навукоўцы, якія працуюць у галіне гуманiтарных, грамадскіх i гаспадарчых навук. Стыпендыяты будуць працаваць над асобнымі праектамi, а таксама браць удзел у грамадскiм і навуковым жыццi Каледжа Новай Еўропы.
Тэрміны стыпендыяльнай праграмы:
- 10 месяцаў (1 акадэмічны год),
- 5 месяцаў (1 семестр).
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- наяўнасць ступені PhD-ступені,
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Перавага надаецца кандыдатам, малодшым за 40 гадоў, якія дагэтуль не былі стыпендыятамі Каледжа Новай Еўропы.
Пакет дакументаў на стыпендыю:
- актуальнае фота,
- заяўка, запоўненая на ангельскай, французскай альбо нямецкай мове,
- мiнiмум 2 рэкамендацыйныя лiсты, якія адпраўляюць рэферанты наўпрост на е-мэйл: [email protected]),
- копiя PhD-пасведчання.
Заяўкі неабходна дасылаць да 7 снежня 2015 года на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.