Стыпендыі Інстытута Рэдкліффа для журналістаў (ЗША)

Інстытут Рэдкліффа прапануе стыпендыі для журналістаў на навучальны год з верасня 2015 па травень 2016 года. Памер стыпендый складае да 75 тысяч доллараў. Стыпендыяты праграмы атрымаюць офіс ці студыю для працы і доступ да бібліятэк і іншых рэсурсаў Гарвардскага ўніверсітэта.

Кандыдаты будуць адабраныя ў залежнасці ад якасці і значнасці прапануемага праекту, а таксама ў залежнасці ад прафесійнага досведу і дасягненняў.

Аўтары, якія працуюць з відэа, гукам, а таксама новымі медыя могуць падаваць сваю кандыдатуру на адзін ці два навучальных семестры. Патрабаванне для кандыдатаў-журналістаў - досвед працы ў сродках масавай інфармацыі ня менш за 5 гадоў. Апошні дзень падачы заявак - 1 кастрычніка 2014 года. Падрабязнасці - на афіцыйным сайце.

Паводле ijnet.org