Стыпендыі Інстытута Пойнтэра для медыяспецыялістаў па праверцы фактаў

Міжнародная сетка па праверцы фактаў Інстытута Пойнтэра (ЗША) пры падтрымцы фундацыі "Shuttleworth" прапануе 2 стыпендыі па 2,5 тыс. даляраў ЗША для спецыялістаў у галіне факт-"чэкінгу". Стыпендыі разлічаны на тых, хто жадае пазнаёміцца з працай замежных арганізацый па праверцы фактаў.

Суіскальнікі мусяць удакладніць, якую ўстанову хочуць наведаць, даслаць дэталёва распрацаваны план вандроўкі з пазнакай, якія веды жадаюць набыць.

Дэдлайн - 15 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org.