Стыпендыі Інстытута перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа (ЗША)

Інстытут перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа пры Гарвардскім універсітэце (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме, якая дазваляе працаваць над шырокім спектрам задач прадстаўнікам розных прафесій навукі і мастацтва (глядзець поўны спіс дысцыплін).

Стыпендыя ў 75 тыс. даляраў ЗША выдаткоўваецца на 1 год. Прадугледжана дадатковае фінансаванне выдаткаў на ажыццяўленне праекта. Стыпендыяты могуць карыстацца студыяй ці офісам, маюць доступ у бібліятэку Гарвардскага ўніверсітэта падчас праграмы - з верасня 2017 па травень 2018 года.

Удзельнікамі праграмы могуць быць кандыдаты з усяго свету. Арганізатары праграмы разгледзяць значнасць і якасць прапанаванага праекта, дасягненні і патэнцыял заяўніка.

Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Інфармацыя пра стыпендыяльныя праграмы ўстановы - тут.

 

Паводле IJnet.org.