Стыпендыі імя Майкла Ўілса для навучання ў Оксфардзе

Стыпендыі імя Майкла Ўілса прызначаны для студэнтаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы для навучання па магістарскіх праграмах у галіне дыпламатыі, міграцыі, эканомікі і кіравання. Стыпендыі фінансуюцца арганізацыяй "Dulverton Trust" і Дэпартамент міжнароднага развіцця Оксфардскага універсітэта.

Заяўкі на атрыманне стыпендыі могуць падаць студэнты з наступных краін: Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі, Балгарыі, Харватыі, Грузіі, Венгрыі, Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македоніі, Косава, Латвіі, Літвы, Малдовы, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Турцыі і Ўкраіны.

Удзельнікі з краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую Эканамічную прастору, мусяць вярнуцца ў краіну свайго сталага жыхарства пасля заканчэння курсу.

Стыпендыя пакрывае 100% усе ўніверсітэцкія выдаткі і ўключае грант на пражыванне (ня менш за £12 900). Стыпендыі прызначаны заяўнікам, якія раней на навучаліся ў Злучаным Каралеўстве і ЗША.

Дэдлайн падачы заявак - 23 студзеня 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

Паводле Edu-active.com.