Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда 2016-2017

Кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі, Грузіі, Азербайджана, Кыргызстана могуць удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме імя Лэйна Кіркланда ў 2016-2017 навучальным годзе. Праграма заснавана Польска-амерыканскай Фундацыяй Свабоды і ажыццяўляецца Фундацыяй "Адукацыя дзеля дэмакратыі".

Праграма прызначана для маладых лідараў,  зацікаўленых у развіцці дэмакратыі, эканомікі ды грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і рэгіёне. Навучанне ўключае 2-семестравы курс у польскіх універсітэтах (у Варшаве, Кракаве, Познані, Любліне, Вроцлаве) і 2-тыднёвую стажыроўку ў дзяржаўнай або прыватнай установе.

Адукацыйная праграма ажыццяўляецца па наступных дысцыплінах:

  • эканоміка і менеджмент,
  • дзяржкіраванне (урад, мясцовая адміністрацыя),
  • кіраванне і менеджмент (бізнес, недзяржаўныя арганізацыі, ахова навакольнага асяроддзя, культура, ахова здароўя, адукацыя),
  • права,
  • грамадскія навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія),
  • палітычная навука ды міжнародныя адносіны,
  • журналістыка,
  • палітыка развіцця.

Запрашаюцца:

- эксперты, палітыкі, дзяржслужбоўцы,

- прадпрымальнікі і менеджэры,

- лідары няўрадавых арганізацый, культурніцкія дзеячы і прамоўтары актыўнага грамадзянскага ўдзелу,

- выкладчыкі ўніверсітэтаў,

- журналісты.

Кандыдаты мусяць:

- быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках - дапушчальна да 40 год),

- пастаянна пражываць і быць грамадзянінам Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі, Грузіі, Азербайджана ці Кіргізіі,

- мець вышэйшуую адукацыю (ступень магістра),

- валодаць прафесійным досведам (тэрмін мінімум 2 гады),

- валодаць польскай мовай, каб наведваць лекцыі ды семінары і быць здольным падрыхтаваць дыплом (узровень B1), альбо ангельскай мовай (пры выбары спецыфічнай навучальнай праграмы, узровень мінімум А1).

Вітаюцца кандыдаты, якія дагэтуль не навучаліся ў Польшчы і маюць значныя дасягненні.

Штомесяная стыпендыя складае 1,8 тыс. польскіх злотых. У дадатак стыпендыятам аплочваецца кошт навучання, пражыванне, страхоўка, візы, транспартныя выдаткі, часткова падарожжа.

Пачатак навучання - сярэдзіна верасня 2016 года.

Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Edu-Active.com.