Стыпендыі GFPS на вучобу ў Польшчы
пан, 2015-11-02 13:36
Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый "GFPS" прымае заяўкі студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўленыя выездам у Польшчу на летні семестр (люты - чэрвень 2016). Прапанова GFPS уключае:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- стыпендыю памерам 1 450 злотых;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурніцкім праектам і наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у 3-х семінарах (Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама форуме ў Польшчы).
Кандыдаты мусяць даслаць:
- запоўненую анкету;
- матывацыйны ліст (на польскай мове);
- план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
- даведку з навучальнай установы з пазначэннем сярэдняга бала;
- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.
Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 7 лістапада 2015 года.
Паводле Generation.by.