Стыпендыi Герцага Эрнста для даследчыкаў
Фундацыя Fritz Thyssen шукае новых даследчыкаў фонду навуковай бібліятэкі для працы ў Гота / Эрфурце, Германія.
Стыпендыятамі могуць стаць дактаранты і постдактаранты гістарычнага напрамку, а таксама бібліятэказнаўства.
Магчымыя накірункі даследаванняў:
• культура нямецкіх і еўрапейскіх княжацкіх двароў на прыкладзе Гота;
• гісторыя выдавецтва і кніжнага гандлю;
• успрыманне і гісторыя еўрапейскай літаратуры ў XVI-XIX стагоддзях;
• гісторыя прыродазнаўчых навук (алхімія, астраномія, батаніка);
• картаграфія і інш.
Каб стаць стыпендыятам фундацыі, трэба даслаць наступныя дакументы:
• запоўненую заяўку-фармуляр;
• аўтабіяграфію;
• сціслы рэферат праекту з абгрунтаваннем неабходнасці даследавання;
• 2 рэкамендацыі праекту;
• копіі акадэмічных пасведчанняў;
• спіс навуковых публікацый (калі неабходна).
Заяўкі прымаюцца на электронны адрас: [email protected].
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015 года. Выдатнае валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі – абавязковае.
Дадатковая iнфармацыя знаходзіцца тут і тут.
Крыніца: adukacyja.info