Стыпендыі Gaude Polonia для маладых творцаў
Міністэрства культуры Польшчы запрашае маладых творцаў удзельнічаць у праграме «Gaude Polonia». Мэта праграмы – спрыянне міжкультурнаму дыялогу, наладжванне сувязяў паміж Польшчай і суседнімі краінамі. Стыпендыі прызначаюцца для маладых творцаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Вітаюцца заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі і Украіны.
Да ўдзелу ў праграме «Gaude Polonia» запрашаюцца спецыялісты ў сферы кінематографа, фатаграфіі, літаратуры і перакладу, тэатра і выяўленчага мастацтва, мастацтвазнаўства і захавання помнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
- вышэйшая адукацыя;
- значныя дасягеннні ў прафесійнай сферы;
- базавы ўзровень валодання польскай мовай.
Памер стыпендыі складае 3500 злотых штомесяц. Арганізатары таксама забяспечваюць пражыванне. Праграма стыпендый «Gaude Polonia» разлічана на 6 месяцаў (з 1 лютага па 31 ліпеня). Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2014 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле adukacyja.info