Стыпендыі Фундацыі імя Генрыха Бёля
пан, 2016-08-01 16:30
Фундацыя імя Генрыха Бёля (Германія) штогод выдаткоўвае каля 1 тыс. стыпендый для студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў розных спецыялізацый і нацыянальнасцяў, якія навучаюцца ў Германіі.
Вітаюцца кандыдаты з выдатнай акадэмічнай паспяховасцю, грамадска і палітычна актыўныя, якія падзяляюць базавыя каштоўнасці фундацыі (ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё, дэмакратыя і правы чалавека, самавызначэнне і справядлівасць). Патрабаванне да кандыдатаў - быць студэнтам або дактарантам вышэйшай навучальнай установы Германіі. Апошні дзень падачы заявак - 1 верасня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Edu-Active.com.