Стыпендыі фонда Конрада Адэнаўэра для беларускіх студэнтаў
чцв, 2016-07-28 23:06
KAS Belarus ладзіць для беларускіх студэнтаў конкурс на атрыманне стыпендый.
Канкурсанты мусяць навучацца ў магістратуры або ў дактарантуры ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ці беларускіх універсітэтах.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 12 месяцаў. Памер штомесячнай стыпендыі - 150 еўра. Удзельнікі праграмы будуць запрашацца на адмысловыя семінары і атрымліваць кансультатыўную падтрымку.
Вітаюцца:
- кандыдаты, якія дасягнулі поспехаў у школьным і студэнцкім жыцці і гатовыя выйсці за межы стандартаў у сваіх дысцыплінах;
- тыя, хто падзяляе каштоўнасныя арыенціры KAS Belarus;
- студэнты, якія хочуць быць карыснымі для грамадства, інш.
Кандыдаты мусяць быць грамадзянамі Беларусі. Дэдлайн - 1 верасня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.