Стыпендыі фонда Конрада Адэнаўэра
Фонд Конрада Адэнаўэра выдаткоўвае стыпендыі для беларусаў для навучання ў Германіі. Вітаюцца кандыдаты, якія скончылі беларускія навучальныя ўстановы і жадаюць працягваць адукацыю ў Германіі альбо з'яўляюцца суіскальнікамі навуковай ступені.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- валоданне нямецкай мовай (узровень В2, нават калі адукацыйны курс на ангельскай);
- узрост да 30 год;
- жаданне працаваць у сваёй роднай краіне - для людзей і грамадства;
- выдатная акадэмічная паспяховасць;
- шырокі кругагляд;
- зацікаўленасць палітычнымі пытаннямі.
Падаць заяўку могуць студэнты й даследчыкі. Пачатак навучання - ў 2016 годзе.
Памеры стыпендыі:
- для студэнтаў - 750 еўра штомесяц;
- для даследчыкаў і суіскальнікаў навуковай ступені - 920 еўра штомесяц.
Кандыдатам неабходна спампаваць заяўку, спіс неабходных дакументаў можна знайсці тут.
Дэдлайн - 31 траўня 2016 года. Дакументы неабходна дасылаць на электронную скрыню: [email protected] (спадар Вольфганг Зэндэр). Стыпендыятаў абяруць 15-17 ліпеня 2016 года ў Вільнюсе (Літва). Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.
Кантакты:
Dr. Wolfgang Sender
Country Director Belarus, Konrad Adenauer Foundation
Totoriu g. 21, LT-01121 Vilnius, Lithuania
Phone: +370 5 26 29 475, Fax: +370 5 21 22 294
Mobile Lithuania: +370 656 75 204,
Mobile Germany: +49 178 23 74 311
Skype: wolfgang-sender, [email protected].
Паводле Adukacyja.info.