Стыпендыі Фонда Генрыха Бёля для навучання ў магістратуры і аспірантуры Германіі

Да 1 сакавіка 2017 г. ахвотныя атрымаць ступень магістра або кандыдата навук у Герамніі могуць падаць заяўкі на атрыманне стыпендыі Фонда імя Генрыха Бёля. Стыпендыя выплочваецца на навучанне ў магістратуры ці аспірантуры аднаго з дзяржаўных ці прызнаных прыватных вну Германіі па любой праграме. 

Студэнты, якія не з’яўляюцца жыхарамі краін ЕС, будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 750 еўра на месяц (навучанне ў магістратуры) і 1000 еўра на месяц  для тых, хто будзе навучацца ў аспірантуры. Дадаткова абедзве катэгорыі студэтаў змогуць прэтэндаваць на дадатак 100 еўра + дадатковыя індывідуальныя гранты, магчыма таксама і аплата навучання. Стыпендыя выплочваецца тэрмінам у два гады.

Патрабаванні
магістратура:

  • неабходна мець ступень бакалаўра, атрыманую па-за межамі Германіі;
  • паступіць на адну з праграм магістратуры;
  • заяўку на атрыманне стыпендыі можна падаваць ДА пачатку навучанне ў магістратуры або ў 1-шы год навучання;

аспірантура:

  • мець ступень магістра, атрыманую за межамі Германі;
  • паступіць на адну з праграм аспірантуры. Ліст, які пацвярджае паступленне студэнта (-ткі) на навучанне, падаецца разам з заяўкай на стыпендыю;
  • да моманту падачы заяўкі павінна быць закончана падрыхтоўчая праца і прадстаўлены графік заканчэння работы.

Заяўка падаецца анлайн на сайце арганізатараў. Больш поўная інфармацыя пра стыпендыю даступна на афіцыйным сайце (на ангельскай мове).

Крыніца: www.boell.de