Стыпендыі факультэта журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк)
Журналісты, спецыялісты сістэмы адукацыі і даследчыкі адукацыйнай палітыкі могуць падаць заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Спенсера ў памеры 75 тыс. даляраў ЗША.
Стыпендыя Школы журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта скіравана на падтрымку адукацыйнай журналістыкі (журналістыкі доўгіх формаў, прызначанай для лепшага разумення аўдыторыя амерыканскай сістэмы адукацыі).
3 стыпендыяты на працягу года будуць займацца акадэмічнымі даследаваннямі ў Калумбійскім універсітэце, дзе атрымаюць практычныя парады экспертаў у галіне адукацыйнай журналістыкі.
Па заканчэнні працы над праектамі стыпендыяты мусяць іх апублікаваць.
Міжнародныя журналісты могуць удзельніччаць у конкурсе, аднак іх праекты мусяць датычыцца амерыканскай адукацыйнай сістэмы і быць апублікаваны ў Злучаных Штатах.
Заяўнікі мусяць даслаць:
- рэзюмэ,
- прыклады сваіх прац,
- мінімум 3 рэкамендацыйныя лісты,
- прапанову па праекце.
Дэдлайн - 1 лютага 2016 года. Для атрымання падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.