Стыпендыі для выпускнікоў школ з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) прапануе стыпендыі для выпускникоў школ, якія маюць моўны дыплом DSD II (узровень C1) або TestDaF TDN 4 (для школFIT) і заканчваюць школу ў 2017 г.
Стыпендыя выдаецца для навучання на падрыхтоўчых курсах ВНУ (Studienkolleg) з мэтай далейшага навучання ва ўніверсітэтах Германіі па любой спецыяльнасці. (Заўвага ОДБ: большасць універсітэтаў у Германіі прапануюць бясплатныя праграмы навучання для студэнтаў з усіх краін свету). Заяўку на стыпендыю можна падаць да 17:00 15 лютага 2017 г.

Стыпендыя пакрывае:

  • навучанне (калі яно платнае, то максімум – 500 еўра за семестр)
  • пражыванне (650 еўра на месяц);
  • медыцынскую страхоўку;
  • праезд на месца навучання.


Прэтэндэнты на стыпендыю мусяць самастойна абраць курс навучання па жаданай спецыяльнасці на сайце www.study-in.de

Дакументы на стыпендыю будуць прымацца ў Інфармацыйным бюро DAAD да 17:00 15 лютага 2017 г.
Адбор стыпендыятаў будзе адбывацца ў красавіку 2017 года ў Боне (Германія) адмыслова створанай камісіяй. Вынікі заяўнікам паведамяць праз іх профіль на партале DAAD.
Дакументы неабходна падаваць у электронным фармаце на партале партале DAAD 

Усе ахвочыя атрымаць стыпендыю па праграме акадэмінчых абменаў пасля рэгістрацыі і стварэння ўласнага профіля на партале, павінны загрузіць ў яго і накіраваць да 10 лютага 2017 г. наступныя дакументы ў pdf-фармаце:

•    запоўнены фармуляр заяўкі;
•    біяграфію ў таблічнай форме (CV або рэзюмэ);
•    падрабязнае абаснаванне (макс. 1000 слоў) жадання вучыцца ў Нямеччыне;
•    раздрукоўка з сайта абранаг курса навучання (макс. 4 ст.);
•    копія табеля паспяховасці за два апошнія гады навучання з перакладам на нямецкую мову;
•    копія табеля поспехаў за бягучы навучальны год (1 і 2 чвэрці) з перакладам на нямецкую мову;
•    копія дыплома DSD, прыступка II (кандыдаты са школ з экзаменам FIT павінны здаваць TestDaF (TDN 4);
•    вынік TestAs або пацверджанне рэгістрацыі на яго. Экзамен адбудзецца 22.02.2017. Online-рэістрацыя на гэты тэст адбываецца з 07.11.2016 і будзе доўжыцца да 16.01.2017 на сайце TestAS. Кошт іспыта - 80 еўра. Увага, праграма DAAD не пакрывае выдаткі на тэст TestAs;
•    заяву бацькоў пра грамадзянства дзіцяці;
Больш падрабязную інфармацыю пра поўны пакет дакументаў і умовы падачы шукайце, калі ласка, на сайце арганізатараў.

Крыніца:www.daad-ic-minsk.by