Стыпендыі для студэнтаў фундацыі "Dulverton Trust"

Фундацыя "Dulverton Trust" прапануе стыпендыі для студэнтаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы для навучання па магістарскіх праграмах у Оксфардскім універсітэце.

Стыпендыяты, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Еўрапейскай эканамічнай прасторы, павінны быць зацікаўлены ў вяртанні з сваю краіну пасля заканчэння курсу. Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія раней не навучаліся ў Брытаніі або Злучаных Штатах.

Стыпендыя кампенсуе 100% кошту навучання і грант на пражыванне (мінімум £12 900). Падрабязнасці - на сайце.

Паводле Adukacyja.info.