Стыпендыі для студэнтаў бакалаўрыята для навучання ў Оксфардзе на 2017-2018 г.

Фонд Полгрэйв Браўна прапануе стыпендыі для навучання ў бакалаўрыяце Оксфарду (Вялікабрытанія). Стыпендыя разлічана на 3-4 гады навучання і пакрывае выдаткі на пражыванне і харчаванне. Cтудэнтам самім неабходна паступіць ва ўніверсітэт перш чым прэтэндаваць на стыпендыю.

Прэтэндаваць на стыпендыю могуць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Балгарыі,  Беларусі, Босні Герцыгавіны, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Мантэнэгра, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Такджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі. 
Штогадовы стыпендыяльны грант складае да  £10,250 на выдаткі на пражыванне, студэнты, якія жадаюць атрымаць медыцынскую адукацыю (6 гадоў), атрымаюць фінансаванне толькі на першыя 4 гады навучання, плату за астатнія два гады ім давядзецца шукаць самастойна. 

Падача заяўкі:

  • ужо цяпер адкрыты прыём заявак для тых, хто плануе пачаць навучанне ўвосень 2017 г. Калі ласка, уважліва прачытайце інструкцыі на ангельскай мове (Related documents) на афіцыйным сайце праграмы і запоўніце форму заяўкі
  • падаваць заяўкі трэба не пазней за 12:00 па брытанскім часе 15 лютага 2017 г.;
  • заяўнікі, для якіх ангельская мова не з’яўляецца роднай, павінны прадставіць доказ дастатковага валодання ангельскай каб навучацца ва ўніверсітэце.
  • адбор будзе праходзіць вясной 2017 г.;
  • пра вынікі будзе паведамлена ў траўні 2017 г.

Увага! Арганізатары будуць разглядаць заяўкі толькі заяўкі на стыпендыю тых студэнтаў, якія ўжо паступілі ў Оксфард.
Крыніца: www.ox.ac.uk