Стыпендыі для СМІ на ўдзел у канферэнцыі Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця (Рым)
Фундацыя Thomson Reuters з фінансавай падтрымкай Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця ААН (IFAD) прапануе стыпендыі для журналістаў друку, вяшчання і анлайн-медыя на ўдзел у трэнінгу і канферэнцыі IFAD ў Рыме (Італія), якая пройдзе 23-26 студзеня 2017 года.
Журналісты пазнаёмяцца з праблематыкай праблем сельскіх супольнасцей, змогуць узяць інтэрв'ю ў дэлегатаў мерапрыемства, экспертаў ААН, фермераў, інш. (Пытанні, якімі займаецца IFAD: беднасць і харчовая бяспека, змяненне клімату, экалогія, да т.п.)
Прымаюцца заяўкі журналістаў, якія на рэгулярнай аснове супрацоўнічаюць з медыяарганізацыямі (Сеціва, друк, ТБ ці радыё).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум 2 гады працоўнага досведу;
- добры ўзровень валодання пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.
Кандыдаты мусяць пацвердзіць прафесійны інтарэс да праблем і развіцця сельскіх супольнасцей.
Стыпендыя ўключае выдаткі на авіяпералёты, пражыванне, харчаванне і мясцовы транспарт. Чакаецца, што пасля падзеі ўдзельнікі ў сваіх родных краінах будуць асвятляць праблемы сельскага развіцця.
Дэдллайн - 30 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле IJnet.org